Дзень беларускага пісьменства/День белорусской письменности


Дзень беларускага пісьменства праводзіцца штогод у першую нядзелю верасня.

Канцэпцыя свята прадугледжвае паказ адзінства беларускага друкаванага слова з гісторыяй і культурай беларускага народа, адлюстраванне гістарычнага шляху пісьменства і друку ў Беларусі.
Традыцыйна Дзень беларускага пісьменства праходзіць у гарадах, якія з’яўляюцца гістарычнымі цэнтрамі культуры, навукі, літаратуры і кнігадрукавання.

Упершыню, у 1994 годзе, святочныя мерапрыемствы адбыліся ў старажытным горадзе Полацку.
Потым сталіцамі свята сталі такія гістарычна значныя культурныя цэнтры краіны, як Тураў, Навагрудак, Нясвіж, Орша, Пінск, Заслаўе, Мсціслаў, Мір, Камянец, Паставы, Шклоў, Барысаў, Смаргонь, Хойнікі, Ганцавічы, Глыбокае, Быхаў.
XXІ Дзень беларускага пісьменства прыме 7 верасня 2014 года горад Заслаўе (Мінская вобласць).

У рамках свята ўдзельнікі і госці могуць азнаёміцца з новымі кніжнымі выданнямі, сустрэцца з беларускімі і замежнымі літаратарамі, журналістамі, выдаўцамі, паслухаць выступленні паэтаў і пісьменнікаў, творчых калектываў і выканаўцаў. Таксама па традыцыі на Дні беларускага пісьменства праходзіць узнагароджанне пераможцаў конкурсу на лепшыя літаратурныя творы года, навукова-практычная канферэнцыя і шэраг іншых мерапрыемстваў.



___



День белорусской письменности проводится ежегодно в первое воскресенье сентября.
Концепция праздника предусматривает показ единства белорусского печатного слова с историей и культурой белорусского народа, отражение исторического пути письменности и печати в Беларуси.
Традиционно День белорусской письменности проходит в городах, которые являются историческими центрами культуры, науки, литературы и книгопечатания.

Впервые, в 1994 году, праздничные мероприятия состоялись в древнем городе Полоцке.
Затем столицами праздника стали такие исторически значимые культурные центры страны, как Туров, Новогрудок, Несвиж, Орша, Пинск, Заславль, Мстиславль, Мир, Каменец, Поставы, Шклов, Борисов, Сморгонь, Хойники, Ганцевичи, Глубокое, Быхов.
XXI День белорусской письменности пройдет 7 сентября 2014 года в городе Заславль (Минская область).

В рамках праздника участники и гости могут ознакомиться с новыми книжными изданиями, встретиться с белорусскими и зарубежными литераторами, журналистами, издателями, послушать выступления поэтов и писателей, творческих коллективов и исполнителей. Также по традиции на Дне белорусской письменности проходит награждение победителей конкурса на лучшие литературные произведения года, научно-практическая конференция и ряд других мероприятий.

Сярод лістоў, што ты вярнула,Знайшоў я шмат лістоў такіх:Напоўненых вясновым гулам,Блакітам неба дзён былых,Шмат слоў, якія не астыліНі ад дажджоў, ні ад снягоўІ не згубілі даўняй сілы,І першага агню свайго.Сама ты знаеш: на руінахБылога шчасця, сноў сваіх,Як цяжка жыць і не загінуць, -І мо таму баішся іх.І мо таму ты пазаўчораУсё адаслала ў дальні край…Лісты, лісты! Яны, як порах,Ад сэрца іх далей трымай!Максім Танк, 1956Фотаздымак: Комаров Сергей

Сярод лістоў, што ты вярнула,
Знайшоў я шмат лістоў такіх:
Напоўненых вясновым гулам,
Блакітам неба дзён былых,

Шмат слоў, якія не астылі
Ні ад дажджоў, ні ад снягоў
І не згубілі даўняй сілы,
І першага агню свайго.

Сама ты знаеш: на руінах
Былога шчасця, сноў сваіх,
Як цяжка жыць і не загінуць, -
І мо таму баішся іх.

І мо таму ты пазаўчора
Усё адаслала ў дальні край…
Лісты, лісты! Яны, як порах,
Ад сэрца іх далей трымай!

Максім Танк, 1956

Фотаздымак: 
Комаров Сергей

Sergey_Nik_Melnik

Sergey_Nik_Melnik

***He дапамог бядзе анёл,Калі ўпаў на грэшны долГарачым снегам попел.I мы змывалі горкі пылI пракліналі небасхілЗа небяспеку кропель.Халодны пот. Гарачы снег.I нехта ўпаў. А нехта збег,Хаваючы рэактар, —Хто за сабой людзей павёўI захлынаўся ад прамоўПра чалавечы фактар.Змываем пыл духоўных ніў,Што нечакана паланіў,Запэцкаў нас па вушы.I дай нам, Божа мілы, сіл,Каб змыць нарэшце гэты пылАчысціць нашы душы!..Уладзімір МазгоФотаздымак: Максим Вейзе (Helloween)

***
He дапамог бядзе анёл,
Калі ўпаў на грэшны дол
Гарачым снегам попел.
I мы змывалі горкі пыл
I пракліналі небасхіл
За небяспеку кропель.
Халодны пот. Гарачы снег.
I нехта ўпаў. А нехта збег,
Хаваючы рэактар, —
Хто за сабой людзей павёў
I захлынаўся ад прамоў
Пра чалавечы фактар.
Змываем пыл духоўных ніў,
Што нечакана паланіў,
Запэцкаў нас па вушы.
I дай нам, Божа мілы, сіл,
Каб змыць нарэшце гэты пыл
Ачысціць нашы душы!..

Уладзімір Мазго

Фотаздымак: Максим Вейзе (Helloween)

Sergey_Nik_Melnik